Абвінавачваны ў тэракце ў мінскім метро Дзмітрый Канавалаў у 2008 годзе спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.
Пра гэта 20 верасня падчас судовага пасяджэння па справе аб тэракце заявіў Уладзіслаў Кавалёў.

Як вынікае з паказанняў Кавалёва, Канавалаў «маніпуляваў сваім жыццём». Зімой 2008 года ён патэлефанаваў Кавалёву і паведаміў, што парэзаў сабе вены. Кавалёў прыехаў да сябра і ўбачыў, што ў яго перабінтаваныя запясці рук. Матывы сваіх дзеянняў Канавалаў не растлумачыў. Яго сябар выказаў меркаванне, што ў Канавалава была дэпрэсія.

На наступны дзень Канавалаў хадзіў у траўмапункт да доктара, дзе той яму зашыў вены. Доктару ён сказаў, што гэта была вытворчая траўма. У адказ на гэта медык параіў яму не хлусіць, а ў выпадку паўтору інцыдэнту паабяцаў паставіць Канавалава на псіхіятрычны ўлік.

Таксама Кавалёў растлумачыў, што пасля тэракту ў мінскім метро Канавалаў збіраўся скончыць жыццё самагубствам і паказваў таблеткі жоўтага колеру з атрутным рэчывам. Наколькі рэальныя былі намеры скончыць самагубствам і ў першым і ў другім выпадку, Кавалёў не ведае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?