Сёння, 26 верасня, напярэдадні Варшаўскага саміта Усходняга партнёрства амбасадар Майра Мора, кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі, сустрэлася з беларускімі ўдзельнікамі нацыяльнальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, каб абмеркаваць парадак дня і арганізацыйныя аспекты саміта.

Сённяшняя сустрэча — адна з шэрагу сустрэч, якія праходзяць у краінах Усходняга партнёрства і правядзенне якіх ініцыяванае камісарам Штэфанам Фюле, каб удзельнікі маглі падрыхтавацца да саміта і імпрэзаў, што будуць яму спадарожнічаць.

Амбасадар Мора прывітала ўдзельнікаў. «Сустрэча ўдзельнікаў Нацыянальнай платформы — гэта новы крок у развіцці ініцыятывы Усходняе партнёрства," сказала яна. «Моцнае партнёрства з грамадзянскай супольнасцю, што мае на мэце пабудову глыбокай і ўстойлівай дэмакратыі, будзе выбітнай часткай парадку дня саміта. Мы будзем узмацняць ролю Форума грамадзянскай супольнасці і праз падтрымку нацыянальных платформаў, і праз заснаванне Праграмы для грамадзянскай супольнасці ў рамках палітыкі суседства і Еўрапейскага фонда падтрымкі дэмакратыі," адзначыла амбасадар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?