За мінулыя выхадныя беларускія пагранічнікі спынілі 18 спробаў незаконнага вывазу з краіны тытунёвай прадукцыі.

Як паведамілі ў прэс-цэнтры Дзяржаўнага пагранічнага камітэта, палова затрыманняў кантрабанднага тытуню ў пунктах пропуску на рахунку кінолагаў смаргонскай пагранічнай групы і лідскага пагранатрада. З выкарыстаннем службовых сабак выяўлена 6 тайнікоў (у паліўным баку, бамперах, багажніку, кабіне іншамарак) у аўтамабілях, якія накіроўваліся ў Літву. Усяго да рашэння суда затрымана 11 аўтамабіляў коштам 377 млн. рублёў.

Затрымлівалі цыгарэты і на зялёнай мяжы.
23 верасня ў 2 гадзіны ночы ад аператыўнага дзяжурнага вільнюскага атрада смаргонскім пагранічнікам паступіла інфармацыя аб знаходжанні невядомых грамадзян за 50 метраў ад лініі беларуска-літоўскай мяжы. Праз паўгадзіны аператыўныя супрацоўнікі бліз мяжы знайшлі аўтамабіль «Фольксваген» з механічнымі пашкоджаннямі. Пры аглядзе іншамаркі ў ёй было знойдзена 20 каробак з цыгарэтамі. Як мяркуецца, вадзіцель не справіўся з кіраваннем і, кінуўшы тавар, уцёк. Хутка літоўскія калегі паведамілі, што за 100 метраў ад лініі мяжы на іх тэрыторыі знойдзены 20 каробак з цыгарэтамі, а таксама затрыманы шасцёра літоўскіх грамадзян, якія, магчыма, датычныя да тытунёвага перакідвання.

Зараз праваахоўныя органы высвятляюць усе акалічнасці гэтага правапарушэння.

У той жа дзень затрымалі жадаючых зарабіць незаконным спосабам і полацкія пагранічнікі. Тры беларусы і грамадзянін Літвы ў «Вольва» перавозілі 6 тыс. пачкаў беларускіх цыгарэт, прызначаных для далейшага перакідвання на сумежны бок. Два з затрыманых аказаліся сваякамі (маці і сын). Як растлумачыла жанчына, яна мела намер дапамагчы сыну.

Уся незаконная тытунёвая прадукцыя канфіскавана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?