На чарговую акцыю маўклівага пратэсту, якая прайшла 28 верасня з 19.00 да 19.30 на пляцоўцы каля цырка ў Гомелі, сабралася 10–15 чалавек, якія перыядычна апладзіравалі.

На пляцоўцы каля цырка таксама традыцыйна знаходзіліся супрацоўнікі міліцыі ў форме і цывільным. Акцыя прайшла без затрыманняў. У 19.30 удзельнікі акцыі разышліся.

«Не ведаю, чаму мала людзей, м

ожа, грамадства не гатова пратэставаць,
 — пракаментаваў удзельнік акцыі Дзмітрый Карашкоў. — Пакуль людзі сытыя, накормленыя, глядзяць серыялы па тэлевізары і тыя перадачы, якія перашкаджаюць ім думаць, то грамадства не будзе гатова да нейкіх дзеянняў. А калі людзі дойдуць да адчаю, тады яны самі будуць прадпрымаць нейкія дзеянні. Будучыня акцыі залежыць ад саміх людзей, калі яны пачнуць задумвацца аб тым, што чакае ўсіх нас і нашых дзяцей».

Больш за тыдзень таму Карашкоў быў затрыманы міліцыяй за распаўсюджванне ўлётак аб маўклівай акцыі пратэсту і правёў па рашэнні суда трое сутак у ІЧУ. «Мой арышт дадаў мне актыўнасці, дакладней, упэўненасці ў маіх дзеяннях, я ні ў чым не раскайваюся», — сказаў Карашкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?