Урад Беларусі зацвердзіў палажэнне аб парадку ўтылізацыі неэксплуатуемых транспартных сродкаў, прызнаных безгаспадарчымі. Адпаведнае рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Саўміна ад 27 верасня 2011 года № 1294, паведаміла прэс-служба ўрада.

Згодна з пастановай, утылізацыя неэксплуатуемых транспартных сродкаў праводзіцца падпарадкаванымі Міністэрству прамысловасці спецыялізаванымі арганізацыямі, якія маюць адпаведны дазвол на дзейнасць па нарыхтоўцы (закупцы) лому і адходаў чорных і каляровых металаў.

Здача на ўтылізацыю кінутых аўтамабіляў будзе ажыццяўляцца мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі з прадстаўленнем у спецыялізаваныя арганізацыі копіі рашэння суда аб прызнанні неэксплуатуемых транспартных сродкаў безгаспадарчымі і перадачы іх ва ўласнасць адпаведных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак.

Спецыялізаваныя арганізацыі арганізуюць прыём на ўтылізацыю неэксплуатуемых транспартных сродкаў у якасці лому чорных і каляровых металаў у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ 2026–2010 «Металы чорныя другасныя. Агульныя тэхнічныя ўмовы», ГОСТ 1639–78 «Лом і адходы каляровых металаў і сплаваў. Агульныя тэхнічныя ўмовы» з улікам фактычнай засмечанасці неметалічнымі складнікамі.

Разлікі за металалом, здадзены ў складзе неэксплуатуемых транспартных сродкаў, ажыццяўляецца згодна з прэйскурантам цэн у адпаведнасці з дагаворамі паміж спецыялізаванымі арганізацыямі і мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі.

Спецыялізаваныя арганізацыі павінны весці адасоблены ўлік металалому, што паступіў у складзе неэксплуатуемых транспартных сродкаў.

Пастанова набывае моц 1 студзеня 2012 года. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 9 жніўня 2011 года № 348 «Аб мерах па арганізацыі збору, захоўвання неэксплуатуемых транспартных сродкаў і іх наступнай утылізацыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?