Былога кандыдата на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава этапавалі з магілёўскага следчага ізалятара турмы № 4. Пра гэта паведаміў дзяжурны. Праз тэлефон ён заявіў, што «такога ў нас больш няма».

Кіраўнік адміністрацыі СІЗА Аляксандар Ламаза заявіў праваабаронцам і журналістам, што 29 верасня, а 19-й Андрэя Саннікава этапавалі ў Бабруйск.

Ламаза заявіў, што ў магілёўскім ізалятары Саннікаў знаходзіўся ад панядзелка.

Ламаза таксама сказаў, што

Саньнікава ўжо павінны былі прывезьці ў бабруйскую калёнію.

Кіраўнік адміністрацыі магілёўскага ізалятара № 2 паведаміў, што за гэты тыдзень ён атрымаў праз пошту 19 заяваў з патрабаваннем праінфармаваць грамадскасць пра стан здароўя Саннікава.

Пра тое, што Андрэй Саннікаў у Магілёўскай турме № 4 стала вядома 26 верасня. За гэты час зняволены палітык два разы сустракаўся з адвакатам. У магілёўскую турму яго этапавалі з Наваполацкай калоніі.

13 траўня былога кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава асудзілі на 5 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?