Індэкс цэнаў на харчовыя тавары ў верасні 2011 г. у параўнанні са жніўнем 2011 г. склаў 118,6%, са снежнем 2010 г. — 184,2%,
паведамляе Белстат.

Больш за ўсё за верасень падаражэлі яйкі — на 31,2%. Цэны на мяса і птушку выраслі на 26,5%, гародніна — 25,5%, каўбасныя вырабы і вяндліну — 22,5%, масла — 20,3%, цукар — 19,9%, рыбу і морапрадукты — 17,6%.

Цэны на малако і малочныя прадукты за верасень выраслі на 15,08%, садавіну — 13,07%, муку пшанічную — 13,4%, сыры — 13%, алей — 12,3%, кандытарскія вырабы — 11,9%, кансервы рыбныя — 11,6%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — 10,1%, гарбату — 8,2%, крупы — 5,4%, макаронныя вырабы — 3,7%. Выключэнне складае бульба, якая патаннела на 11,3%.

З пачатку года лідарам па росце цэн з’яўляецца алей — у 2,7 разу, гарбата падаражэла ў 2,57 разу, рыба і морапрадукты — у 2,3 разу, мяса і птушка — у 2,2 разу, садавіна — у 2,19 разу, кансервы рыбныя — у 2,16 разу, крупы, цукар і кандытарскія вырабы — у 2 разы, яйкі ў 1,8 разу, каўбасныя вырабы і вяндліна — у 1,77 разу, макаронныя вырабы — на 73,8%, масла — на 57,2%, сыры — на 48%, малако і малочныя прадукты — на 42,6%, хлеб і хлебабулачныя вырабы — на 40,6%, мука пшанічная — на 38,5%, бульба — на 8,2%. Выключэнне складае гародніна: у снежні 2010 года яна каштавала на 2,2% танней.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?