У рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнулася чытачка з Заслаўя. Яна падзялілася ўражаннямі ад паходу ў мясцовую паліклініку.

Яе ўразіла тое, што у кабінеце гінеколага ёй найперш прапанавалі зайсці ў аптэку паліклінікі, каб набыць там гумовыя пальчаткі. Раней такога ў заслаўскай паліклініцы не практыкавалі, кажа чытачка. Яна была не адзінай, каго здзівіла гэтая ініцыятыва. Акрамя яе, у аптэку накіравалі яшчэ трох наведніц.

Жанчын абурыла тое, што іх ніхто не папярэдзіў пра новаўвядзенне. Тым больш, што фармальна наведванне гінеколага з’яўляецца бясплатнай паслугай.

Ад Рэдакцыі

На адной з прэс-канферэнцый Аляксандр Лукашэнка заявіў: «Неяк я беларусам сказаў, якія кажуць, вось на Захадзе атрымліваюць 2000 даляраў, а ў нас тады было ў эквіваленце 500 даляраў і гэтак далей. Я кажу: добра. Я згодны на такі ўзровень зарплаты — каля 2000, але за ўсё будзеце плаціць, як на Захадзе». Выпадак ў заслаўскай паліклініцы сведчыць, што дзяржаўная медыцына ў Беларусі робіцца ўсё больш камерцыйнай. Беларусы ўжо звыкліся з практыкай, калі ў бальніцу з сабой трэба браць хатнюю вопратку і посуд, набываць шпрыцы для ін’екцый і г.д. І пры гэтым у Беларусі не тое, што не пачалі «плаціць, як на Захадзе», але і пра хвалёныя 500 даляраў паспелі забыцца. Вось і атрымліваецца: пачынаем плаціць, як на Захадзе, а зарабляем па-ранейшаму, як у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?