Лідскі гісторыка-мастацкі музей прадставіў унікальны праект «Хрушчоўка 60-х», паведамляе lida.info. Праект уяўляе сабой пакой, аформленую ў стылі 60-х гадоў. «Хрушчоўкі» — панэльныя або цагляныя трох-пяціпавярховыя дамы, якія будаваліся ў СССР падчас праўлення Мікіты Сяргеевіча Хрушчова і атрымалі ў народзе яго імя. Цесната, нізкія столі, слабая гукаізаляцыя ўнутраных сцен — вось асаблівасці хрушчоўкі. У музеі сабралі практычна ўнікальныя рэчы і прадметы побыту таго часу, прадумалі інтэр’ер да дробязяў. Усё ў пакоі менавіта так, як было паўстагоддзя таму.

Час працы выставы: з 9.00 да 18.00. Выхадны: панядзелак.

Адрас: Гродзенская вобласць, г. Ліда, вул. Перамогі, 37а

Кошт квітка: 1 000 руб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?