Пол Вулфавіц знаходзіўся ў Турцыі два дні. Гэта быў ягоны першы візыт у гэтую краіну пасьля ўступленьня на пасаду дырэктара Сусьветнага банку ў чэрвені 2005 г. Вулфавіц быў асабліва вядомы сярод амэрыканскіх нэакансэрватараў сваімі «ястрабінымі» поглядамі і падтрымкай ўваходу ЗША ў Ірак.

Падчас свайго візыту Вулфавіц спаткаўся з усімі найбольш значнымі турэцкімі палітыкамі, таксама наветаў мячэць Сэліміе у Эдзірнэ. Візыт у сьвятыню скончыўся, аднак, немалым канфузам – высьветлілася, што вартаўнік сусьветных грошаў ходзіць у… дзіравых шкарпэтках. Вулфавіц быў вымушаны зьняць чаравікі, бо ў мячэць нельга ўваходзіць у абутку.

Канфуз Вулфавіца шырокім рэхам адгукнуўся ў турэцкіх СМІ, якія даволі зьедліва камэнтавалі дзіравыя шкарпэткі дырэктара Сусьветнага банку.

Гэта была не адзіная памылка Вулфавіца. На другі дзень візыту ён пайшоў на рынак, дзе яму на вочы трапіліся дзьве срэбныя бранзалеткі. Калі ж прыйшоў час заплаціць за іх 150 эўра, высьветлілася, што Вулфавіц ня мае пры сабе гэтулькі грошай. Зь непрыемнай сытуацыі яго выратаваў ахоўнік, які пазычыў шэфу патрэбную суму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?