Усё, што адбываецца цяпер у Доме правасуддзя, — не больш чым спектакль.

І нягледзячы на шматлікія нестыкоўкі і працэсуальныя парушэнні, лёс Канавалава і Кавалёва ўжо вырашаны.

Ідзе суд. Пракурор стараецца, адвакаты сапуць, суддзя з задуменным выглядам, здавалася б, успрымае аргументы бакоў і аналізуе іх. Бо менавіта ён павінен паставіць кропку ў гэтай справе. Бесстаронна ацаніць доказы і вынесці справядлівы прысуд.

Аднак у разгляд справы самым нахабным чынам ўмешваецца… Аляксандр Лукашэнка.

Не, ён не тэлефануе суддзі (прынамсі мне пра гэта нічога не вядома), ён не патрабуе імгненна прызнаць падсудных вінаватымі і вынесці ім пакаранне… Ён банальна ўзнагароджвае супрацоўнікаў, якія праводзілі папярэдняе расследаванне злачынства, і такім чынам дае публічную ацэнку справе, што разглядаецца ў судзе.

Нагадаю —

яшчэ ідзе судовае следства, суд яшчэ нават не прааналізаваў усе доказы, і, адпаведна, прысуду які ўступіў у законную сілу, па гэтай справе няма. Такім чынам, праца аператыўнікаў і следчых яшчэ не была праверана і ацэненая.

А Лукашэнка тым часам ужо заявіў: «Мы ўзнагароджваем людзей, якія мелі непасрэднае дачыненне да раскрыцця тэракту ў мінскім метро».

Што гэта, калі не ацэнка матэрыялаў следства, дадзеная на самым высокім узроўні?

Скажыце,

які суддзя, хай нават ён і цэлы намеснік старшыні Вярхоўнага суда, рызыкне не тое каб спрачацца, а проста кінуць цень на аўтарытэт Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі? Правільна. Ніякі. Такіх суддзяў у РБ не водзіцца.

Таму ўсё, што адбываецца цяпер у Доме правасуддзя, — не больш чым спектакль. І нягледзячы на шматлікія нестыкоўкі і працэсуальныя парушэнні, якія ставяць велізарны пытальнік над высновамі следства, лёс Канавалава і Кавалёва ўжо вырашаны.

Улада не змагла да канца вытрымаць паўзу ў сваёй аўтарскай пастаноўцы пад назвай «незалежны судовы працэс». Кропку ў справе паставіў Аляксандр Лукашэнка. Асабіста. Праўда, развязку сюжэту, як належыць у любым спектаклі, які паважае сябе, мы — гэта значыць публіка — даведаемся ў канцы прадстаўлення.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?