Прадстаўнікі баранавіцкіх грамадскіх арганізацый і палітычных партый арганізавалі 2 лістапада талаку па добраўпарадкаванні тэрыторыі ў скверы каля крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій 1939—1953 гг.

Увечары актывісты прыбралі апалае лісце і смецце, запалілі свечкі і прачыталі малітву за ўсіх загінулых ад рэпрэсій.

Для грамадскіх актывістаў Баранавіч ужо стала добрай традыцыяй штогод, увесну і ўвосень, добраўпарадкаваць тэрыторыю каля крыжа, у тым ліку на Дзяды — дзень памяці памерлых.

«Мы ўдзячныя супрацоўнікам гарадской жыллёвай гаспадаркі, якія шмат што зрабілі сёлета для добраўпарадкавання сквера па вул. Смаленскай і Пірагова, — расказаў „ІР“ Віктар Сырыца, адзін з удзельнікаў талакі. — А сёння, на Дзяды, мы ім дапамаглі і прыбралі гэтую вялікую тэрыторыю ад смецця і лістоты».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?