Працэс па справе аб спагнанні падаткаў з праваабаронцы Валянціна Стэфановіча пачнецца 15 лістапада ў судзе Партызанскага раёна Мінска.

Як паведаміў Стэфановіч, 2 лістапада яму прыйшла іскавая заява з суда. Ён адзначыў, што за час разгляду па справе пеня павялічылася з 6 да 9 млн. рублёў і,

такім чынам, з яго паспрабуюць спагнаць прыкладна 41 млн. рублёў.

* * *

19 кастрычніка Стэфановіч быў аштрафаваны інспекцыяй па падатках і зборах Партызанскага раёна сталіцы на 4 млн. 750 тыс. рублёў. Інспекцыя палічыла, што ён парушыў заканадаўства «па неасцярожнасці». Праваабаронца прызнаны вінаватым у правапарушэнні, прадугледжаным артыкулам 13.6 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях (нявыплата ці няпоўная выплата падаткаў).

Падатковая інспекцыя Партызанскага раёна мае намер спагнаць са Стэфановіча 31 млн. 500 тыс. рублёў нібыта ўтоенага падатку, а таксама пені. Сума разлічана з яго замежных рахункаў, інфармацыя пра якія была перададзена ў Беларусь з Літвы.

Стэфановіч абскардзіў у судзе рашэнне падатковай інспекцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?