Калегія прысяжных прызнала Конрада Мюрэя вінаватым у ненаўмысным забойстве спевака Майкла Джэксана, у якога Мюрэй быў асабістым лекарам, паведамляе Los Angeles Times.

Абвінаваўчы вердыкт быў абвешчаны ў Лос-Анджэлесе пасля таго, як калегія прысяжных з сямі мужчын і пяці жанчын скончыла нараду, якая доўжылася каля дзевяці гадзін.

Цяпер 58-гадоваму кардыёлагу Мюрэю пагражае да чатырох гадоў зняволення ў турме штата Каліфорнія.

Паводле высноў следства, лекар прапісаў Джэксану празмерную дозу прэпарата прапафол, які ў спалучэнні з заспакойлівымі і іншымі прэпаратамі стаў прычынай смерці музыкі. Мюрэй заяўляў, што лекі, якія ён выпісваў, не маглі стаць прычынай смерці.

Джэксан памёр 25 чэрвеня 2009 года ў веку 50 гадоў ад перадазіроўкі абязбольвальных прэпаратаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?