Апранаюць «партызанаў» у «падменны фонд» — паношанае абмундзіраванне.
Прагляд навін дзяржаўнага ТБ на вайсковых вучэннях.
На тэарэтычных занятках па агнявой падрыхтоўцы.
Сон пасля нарадаў у вайсковым намёце.
Перадыслакацыя.
Інжынерная падрыхтоўка — рыць акопы яшчэ навучаюць...
На занятках па радыяцыйнай і хімічнай бяспецы.
Кіданне гранат адпрацоўваюць на фанерных мішэнях.
Агнявая падрыхтоўка.
Мішэнь.
Аўтаматы, з якімі нехта служыў тэрміновую службу яшчэ ў СССР.
Партызаны тэрытарыяльнай абароны.
У войску іх клічуць «партызаны» — цывільныя людзі, якія ўжо даўно адслужылі ў войску. Амаль усе паспелі ажаніцца і нарадзіць дзяцей, займець сацыяльны статус і сталую працу. Але, як і з дзясятак год таму, ваенкамат іх выклікае на вучэнні. Для большасці з такіх «партызанаў» гэта дадатковы тлум да паўсядзённых спраў, але выйсця няма — прыходзіцца ехаць і «адбываць» неабходны тэрмін. Менавіта яны — былыя вайскоўцы і набудуць у будучыні «усенародны характар» войскаў тэрытарыяльнай абароны, якія Лукашэнка зусім нядаўна пачаў ствараць.
Рэчавы склад вайсковай часткі выдае ім патрыманую вопратку ад мінулых «дзембеляў», казарма і ложкі падрыхтаваныя, а назаўтра ўжо пачынаюцца заняткі. Аўтаматы, якім па 20–30 гадоў, для «цывільных салдат» выдаюць з вайсковых частак. Відаць, нехта з імі служыў і сваю тэрміновую службу яшчэ за часамі СССР. Пра сучасную зброю і рыштунак няма нават і гаворкі — усё на «балансе» тэрміновых вайскоўцаў і спецыялізаваных частак, хаця і там справы не лепшыя. Каскам і сапёрным рыдлёўкам ўвогуле гадоў пад 40 — з «Халоднай вайны».