Няшчасны выпадак адбыўся ў чацвер 17 лістапада на вуліцы Энгельса, паведамляе БелТА. Знаходзячыся на пятым паверсе будоўлі,

адзін з рабочых упаў на бетонную падлогу другога паверху і памёр на месцы.

Загінуў мужчына 1952 года нараджэння, жыхар Баранавічаў.

Чалавек, які прадставіўся як калега-рабочы, піша ў каментах да гэтага артыкула, што здарэнне адбылося на будоўлі гатэля «Кастрычніцкая Прэзідэнт Гатэль», якім займаецца генпадрадчык турэцкая будаўнічая кампанія Emsas Insaat Turizm Ticaret ve Sanayi A. S. Пасля здарэння ўсіх работнікаў распусцілі па хатах», — піша калега.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?