На вясковых могілках ля вёскі Вязынь, што ў Вілейскім раёне, пашкоджаныя больш за 100 пахаванняў.

Пра гэта ў міліцыю паведамілі ў сераду, 16 лістапада, мясцовыя жыхары. Па словах намесніка начальніка Вілейскага раённага аддзела ўнутраных спраў Андрэя Дударчыка, на месца злачынства акрамя іх супрацоўнікаў выязджала група ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама. Высветлілася, што невядомыя гаспадарылі там у ноч з 15 на 16 лістапада. Пашкоджаныя не толькі крыжы і надмагільныя ўзгорачкі. На многіх магілах паразбіваныя помнікі.

У выніку пошукавых мерапрыемстваў знойдзены падазраваны.

Гэта жыхар Вілейскага раёна 1985 года нараджэння, які ўжо пачаў даваць паказанні. Заведзена крымінальная справа.

«Могілкі ў Вязыні вялікія, — гаворыць Андрэй Дударчык, — можа аказацца, што пашкоджаных магіл значна больш. Таму супрацоўнікі Вілейскага РАУС просяць сваякоў і ўсіх неабыякавых людзей, што выявяць пашкоджаныя пахаванні, звярнуцца ў РАУС».

Тэлефоны: (801771) 54135, 54969.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?