Паводле звестак Белстата, у студзені-кастрычніку 2011 года рэалізацыя гарэлкі павялічылася на 18,9% у параўнанні з такім жа леташнім перыядам. Прададзена 10 млн. 66,9 тыс. дал гарэлкі, яе доля ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 45,6% (у студзені-кастрычніку 2010 года — 42,7%).

Доля рэалізацыі алкагольнай прадукцыі ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту ў студзені-верасні 2011 года склала 10,3%. На спажывецкім рынку рэалізавана алкагольных напояў і піва на 6,6 трлн. рублёў.

Піва за дзесяць месяцаў прададзена 29 млн. 333,5 тыс. дал, што на 11,9% больш чым аналагічны леташні паказчык. Доля гэтага напою ў агульным аб’ёме спажывання алкаголю склала 13,3% (за студзень-кастрычнік 2010 года — 13,2%).

Лікёра-гарэлачных вырабаў рэалізавана 1 млн. 771,9 тыс. дал (+34,9%), вінаградных він — 2 млн. 561,2 тыс. дал (+14,4%), пладовых він — 13 млн. 684,7 тыс. дал (-3,2%). Пладовыя віны занялі 27,9% у аб’ёме продажу алкагольнай прадукцыі (у студзені-кастрычніку 2010 года — 32,1%).

Каньяку і брэндзі прададзена 268,4 тыс. дал (+26,6%), пеністых він і шампанскага — 1 млн. 67 тыс. дал (+26,6%), слабаалкагольных напояў — 714,4 тыс. дал (-32,1%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?