Аляксандр Лукашэнка даручыў урэзаць на 25–30% бюджэт Нацыянальнай акадэміі навук (НАН) Беларусі на 2012 год. Такую задачу ён паставіў сёння на пленарным пасяджэнні семінара кіруючых работнікаў па пытаннях імпартазамяшчэння.

«Тут прысутнічаюць дэпутаты, яны будуць у бліжэйшы час зацвярджаць бюджэт. На наступны год бюджэт Акадэміі навук павінен быць урэзаны да ўзроўню гэтага года. Адсачыце гэта, — даручыў Лукашэнка. — 

Яны працуюць самі, зарабляюць добрыя грошы, трэба паціху іх адводзіць ад «кармушкі».

«Няхай не напалавіну, але 25–30% трэба ўрэзаць. Да таго часу, пакуль мы будзем карміць не толькі вучоных, але каго б там ні было, і работнікаў вытворчасці, даваць грошы з бюджэту, прытым незваротныя грошы, да таго часу яны нічога рабіць не будуць. Я нічога новага не сказаў — такое жыццё», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама адзначыў, што цяпер важнейшая задача — уключэнне навуковай супольнасці ў вырашэнне задач праграмы імпартазамяшчэння. «Будзеце гэта рабіць — мы вас будзем падтрымліваць, не будзеце — не спадзявайцеся на дапамогу дзяржавы», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?