Паводле звестак Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у ноч на 1 студзеня ў святочных мерапрыемствах на тэрыторыі краіны ўзялі ўдзел больш за 470 тысяч чалавек. Грамадскі парадак забяспечаны, заявілі ў МУС.

У дзяжурныя суткі з 31 снежня 2011 года па 1 студзеня 2012 года ў краіне было зарэгістравана 505 злачынстваў і 78 здарэнняў, што на 171 злачынства і 4 здарэнні менш у параўнанні з адпаведнымі суткамі мінулага года. Па лініі крымінальнага вышуку зарэгістраваны 383 злачынствы. Па 140 злачынствах устаноўлены падазроныя. Па лініі эканамічных злачынстваў зарэгістравана 13 злачынстваў. У агульнай масе злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку 75,2% складаюць крадзяжы, 5,7% — хуліганствы, 2,3% — цяжкія цялесныя пашкоджанні.

У першыя суткі 2012 года зарэгістравана 65 злачынстваў і 50 здарэнняў, што на 1 злачынства больш і 6 здарэнняў менш у параўнанні з адпаведнымі суткамі мінулага года. Па лініі крымінальнага вышуку зарэгістраваны 62 злачынствы. Па 28 злачынствах устаноўлены падазроныя. У агульнай масе злачынстваў па лініі крымінальнага вышуку 72,5% складаюць крадзяжы, 6,5% — цяжкія цялесныя пашкоджанні, 6,5% — рабаванні, 3,2% — хуліганствы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?