Мінгарвыканкам адмовіў ініцыятыўнай групе па змене выбарчага заканадаўства, якую ўзначальвае кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2010 года Дзмітрый Ус, у правядзенні ўстаноўчага схода.

Прычына адмовы — парушэнне артыкула № 5 закона «Аб масавых мерапрыемствах». «Якім чынам мы парушылі гэты артыкул прадстаўнікі гарадскіх уладаў адмовіліся патлумачыць», — кажа Дзмітрый Ус.

— Калі былі б нейкія парушэнні, яны павінны былі б указаць — не прадстаўлена дамова, ці няма памяшкання, ці прапанаваць іншае памяшканне, якое дазволіла б правесці мерапрыемства. Гэтага нічога не было. Сухі, бюракратычны адказ. Я лічу, гэта нейкі здзек у адносінах да беларускага народу.

Дзмітрый Ус і яго ініцыятыўная група плануць паўторна накіраваць у Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне схода, а таксама паралельна сабраць тысячу подпісаў і накіраваць іх ў Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай дазволіць правядзенне мерапрыемства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?