са спасылкай на відавочцаў і актывістаў апазіцыі паведамляе Reuters.

«Гэта было самае жорсткае бамбаванне за апошнія дні», — цытуе агенцтва аднаго з сірыйскіх актывістаў.

Арабскія спадарожнікавыя тэлеканалы паказалі ў эфіры кадры з Хомса. На відэа чутныя выбухі і бачныя разбурэнні.

Хомс стаў цэнтрам супраціву рэжыму прэзідэнта Башара Асада. Больш за 200 чалавек былі забітыя ў ноч на пятніцу, калі танкі і артылерыя, як сцвярджаюць сірыйскія праваабаронцы ў Лондане, абстрэльвалі жылыя кварталы.

Пасля гэтага сірыйцы ў некалькіх краінах атакавалі пасольствы Сірыі.

Чарговая атака на Хомс адбываецца на фоне абмеркавання рэзалюцыі па Сірыі ў Радзе Бяспекі ААН. Праект рэзалюцыі быў складзены 2 лютага і закліканы спыніць гвалт у Сірыі, дзе з сакавіка 2011 года працягваюцца сутыкненні апазіцыі і ўладаў, у якіх, паводле дадзеных ААН, загінулі ўжо больш за пяць тысяч чалавек.

У выходныя Расія і Кітай заблакавалі прыняцце рэзалюцыі па Сірыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?