Новы пасол Ізраіля ў Беларусі Ёсіф Шагал у інтэрв’ю лукашэнкаўскаму каналу СТВ распавёў, што служыў кулямётчыкам ў Рагачоўскай дывізіі ва Уруччы (Мінскі раён), і нават атрымаў падчас службы абмаражэнне.

З падачы некаторых сайтаў па інтэрнэце пайшло гуляць, што пасол уладальнік высокатэхналагічнага прадпрыемства ў Белаазёрску па вытворчасці рыбы (афрыканскі карп). Яго прадукцыйнасць — 700 тон рыбы ў год.

Аднак у тэксце інтэрв’ю пасол гаворыць пра тое, што гэта ізраільская інвестыцыя, няма ні слова пра ягоны ўласны бізнэс.

У інтэрв’ю амбасадар распавёў таксама, што разам з жонкай захапляецца прыгажосцю беларускіх дзяўчат.

«Як сказаў адзін мой прыяцель, ён разам ішоў з турэцкім дыпламатам, і той яму кажа „Немагчыма! Тут такія прыгожыя дзяўчаты. Я ўвесь час адрываюся ад працы“. Ён кажа „Паслухай, я тут з жонкай“. Той сказаў „Спачуваю“.

Мы тут з жонкай, але гэта не замінае мне захапляцца прыгажосцю», — сказаў пасол.

Пасол Шагал выклікаў скандал сваёй заявай, што не ведае, ці ёсць у Беларусі палітвязні.

У апошнім інтэрв’ю ён таксама адвешвае двухсэнсоўныя кампліменты Лукашэнку і праваахоўным органам: «Я люблю вельмі людзей, якія выказваюць свае думкі, скажам так, неардынарна, нестандартна, нестэрэатыпна».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?