Хабар за «вырашэнне пытання» з тэрміновай службай у войску, якія бяруць некаторыя нядобрасумленныя супрацоўнікі ваенкаматаў, вар’ююцца ў межах $ 1,5–2 тыс.,
паведаміў начальнік Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі крымінальнай міліцыі (ГУБЭЗ КМ) МУС Беларусі палкоўнік міліцыі Эдуард Нікіцін.
«На сённяшні дзень ужо больш за два дзесяткі такіх фактаў выяўлена», —
адзначыў начальнік ГУБЭЗ. Ён растлумачыў, што
злачынствы, як правіла, здзяйсняюцца супрацоўнікамі камісарыятаў і медыкамі, якія ўступаюць у змову. Пасярэднікі падшукваюць для іх прызыўнікоў, якія хочуць такім чынам пазбегнуць вайсковай службы.

Пры гэтым, па словах Эдуарда Нікіціна, асноўнымі ўдзельнікамі такіх карупцыйных злачынстваў з’яўляюцца асобы, якія заканчваюць навучальныя ўстановы альбо адлічаныя на розных падставах. У адпаведнасці з існуючымі нарматыўнымі дакументамі,

навучэнцы на перыяд адтэрміноўкі маюць права па ўласным жаданні праходзіць альбо не праходзіць медыцынскае абследаванне.
«Натуральна, падчас вучобы ніхто медкамісію не праходзіць, а калі настае час ісці ў войска, у прызыўнікоў адразу выяўляюцца дзясяткі хвароб», — адзначыў начальнік ГУБЭЗ.
Штогод колькасць прызыўнікоў, якія вызваляюцца ад службы ў войску ў сувязі з рознымі захворваннямі, дасягае 30–35% ад агульнай колькасці.
ГУБЭЗ плануе звярнуцца ў Міністэрства аховы здароўя з прапановай абавязаць прызыўнікоў, якім дадзеная адтэрміноўка, праходзіць штогадовы дыспансерны медыцынскі ўлік
для таго, каб адсочваць развіццё хвароб на працягу ўсяго перыяду адтэрміноўкі. «На нашу думку, такія меры павінны скараціць колькасць спроб „адкасіць“ з дапамогай ліпавай даведку ад лекара», — рэзюмаваў Эдуард Нікіцін.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?