Сёння ноччу на мяжы з Літвой згарэў грузавы аўтамабіль (1998 года выпуску) з прычэпам. Пажар здарыўся каля пункту пропуску «Катлоўка» на стаянцы «Слабодка» Астравецкага раёна.

Як распавёў выратавальнікам 53-гадовы кіроўца, ён вёз з Калінінграда ў Самару транзітам праз Літву і Беларусь 14 тон сантэхнікі: унітазы, ванныя. Машына тры дні была на стаянцы, кіроўца ў ёй жыў. На працягу гэтага часу мужчына рамантаваў турбіну рухавіка.

Сёння ноччу кіроўца прачнуўся ад едкага паху дыму.

Калі выратавальнікі былі на месцы пажару, кабіна машыны «МАН-23403» цалкам згарэла, быў пашкоджаны тэнт кузава і прычэпа, упаковачная тара сантэхнікі.

Папярэдняя прычына пажару — кароткае замыканне аўтаномнага абагравальніка на дызельным паліве пад сядзеннем кіроўцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?