«На жаль, асобныя еўрапейскія структуры не заўсёды аб’ектыўна ацэньваюць тое, што адбываецца ў Беларусі», — заявіў старшыня палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка, адкрываючы 2 красавіка веснавую сесію парламента.

«Апошнія рашэнні Савета ЕС і Еўрапарламента наглядна сведчаць, хто з’яўляецца ініцыятарам абвастрэння адносінаў. Пашырэнне санкцый, уключаючы прымяненне мер эканамічнага абмежавання, супярэчыць логіцы партнёрскіх адносінаў і будзе мець негатыўны эфект як для суб’ектаў гаспадарання нашай дзяржавы, гэтак і для самога Еўрасаюза», — заявіў Андрэйчанка.

Такія крокі, паводле яго слоў, «супярэчаць базавым інтарэсам грамадзян Беларусі і краін Еўрапейскага саюза, з’яўляюцца недапушчальнымі з пункту гледжання асноватворных прынцыпаў міжнародных адносінаў і адсоўваюць магчымасці нармалізацыі дыялогу Беларусь — ЕС».

Спікер палаты прадстаўнікоў сцвярджае: «Наша разуменне падзяляюць нямала палітыкаў і прадстаўнікоў дзелавых колаў еўрапейскіх дзяржаў».

Пры гэтым Андрэйчанка падкрэсліў, што беларускі парламент гатовы «да канструктыўнага дыялогу з міжнароднымі парламенцкімі арганізацыямі і парламентамі замежных дзяржаў, але выключна на аснове ўзаемнай павагі і раўнапраўя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?