Рашэнне пра ўзняцце кошту праезду на 200 рублёў было падпісана 3 красавіка ў Мінюсце.

Пры купці талончыка ў вадзіцеля прыйдзецца аддаць 1 700 рублёў.

Месячны праязны на ўсе віды транспарту ў Мінску цяпер будзе каштаваць больш за 111 тысяч рублёў (раней — 92.300). Месячны праязны на адзін від транспарту будзе каштаваць 61.600 рублёў (раней — 51.200), на два — 82.400 (68.400), на тры — 98.200 (81.600).

Летась тарыфы на праезд мяняліся ў Мінску чатыры разы: у красавіку з 700 да 850 рублёў, у жніўні — да 900, у верасні — да 950 і ў лістападзе — да 1300 рублёў за адну паездку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0