У іх лік уваходзіць ЗАТ «Беларуская сетка тэлекамунікацый», што працуе пад брэндам life :). У параўнанні з IV кварталам мінулага года за першыя тры месяцы 2012-га абаненцкая база беларускага аператара скарацілася з 1,8 млн да 1,7 млн карыстальнікаў.

Квартальная выручка life :) склала $10,665 млн. Гэта амаль на 40% менш, чым годам раней, калі яна дасягнула $17,275 млн. Паказчык EBITDA (прыбытак да выплаты падаткаў, працэнтаў і амартызацыі) па-ранейшаму адмоўны - мінус $2,887 млн у параўнанні з мінус $4,178 млн летась.

Як адзначылі ў Turkcell, цяперашняя сітуацыя і патэнцыйныя эканамічныя перамены ў Беларусі могуць неспрыяльна адбіцца на дзейнасці беларускага life :). Кіраўніцтва Turkcell Group лічыць неабходным і ў далейшым падтрымліваць даччыную кампанію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?