Немцы ядуць тое самае, што і беларусы, але трацяць на тое нашмат меншую частку сваіх заробкаў. Фота Ягора Шумскага.

Немцы ядуць тое самае, што і беларусы, але трацяць на тое нашмат меншую частку сваіх заробкаў. Фота Ягора Шумскага.

Нядаўна аналітыкі з расійскага РІА «Навіны» склалі своеасаблівы рэйтынг краін па выдатках на харчаванне. Чым больш жыхары нейкай дзяржавы трацяць на ежу, тым больш нізкі радок у рэйтынгу яны займаюць.

Беларусь у рэйтынгу апынулася амаль у самым хвасце. А ўсё таму, што, паводле дадзеных на канец мінулага года, больш за 40% усіх нашых выдаткаў - гэта выдаткі на ежу. Выйшла, што на прадукты мы трацім ў два разы больш за палякаў і ў тры разы больш за лідараў рэйтынгу - люксембуржцаў. Затое мы абагналі украінцаў.

Справа ў тым, што ў Беларусі заробкі нізкія, а прадукты каштуюць амаль столькі, як і ў суседніх краінах. Розніца ў цэнах складае на сёння ў сярэднім працэнтаў 20—30, а вось даходы ў Беларусі ў 2—3 ніжэйшыя, чым у Літве, Польшчы да нават Расіі.

Якую долю сямейнага бюджэту «з'ядаюць» у розных краінах

Люксембург - 14,1%
Вялікабрытанія - 17,3%
Германія - 14,6%
Швецыя - 15,7%
Францыя - 17,6%
Італія - 21,4%
Чэхія - 19,3%
Польшча - 20,4%
Літва - 25,2%
Расія - 32,1%
Беларусь - 41,3%
Украіна - 50%

Доля выдаткаў хатніх гаспадарак на харчаванне ў агульнай колькасці спажывецкіх выдаткаў. Уключаныя выдаткі на куплю прадуктаў і харчаванне па-за домам. Паводле звестак РІА «Навіны».

Колькі ў Беларусі трацілі на ежу ў розныя гады

2011 год - 41,3%
2010 год - 39,0%
2009 год - 40,2%
2005 год - 44,6%
2000 год - 59,6%
1995 год - 61,6%

Паводле дадзеных Белстата, доля спажывецкіх расходаў хатніх гаспадарак на харчаванне.

Каментар эканаміста

«Чым большы прыбытак, тым менш ідзе на ежу»

— Доля расходаў на харчаванне лічыцца адным з індыкатараў узроўню жыцця, — тлумачыць эканамістка Беларускага эканамічнага даследча-адукацыйнага цэнтра (BEROC) Кацярына Барнукова. — Прынята лічыць, што пры росце зарплаты выдаткі на харчаванне растуць павольней, і атрымліваецца, што той, у каго прыбытак вышэйшы, траціць на харчаванне меншую долю сваіх даходаў. Так выходзіць таму, што выдаткі на харчаванне — выдаткі першай неабходнасці, і яны не асабліва змяняюцца ў залежнасці ад узроўню прыбытку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?