Пры надглядзе грузавіка ў пункце пропуску «Казловічы» мытнікі выявілі разыходжанні паміж дакументамі і рэальным грузам. У дэкларацыі частка тавараў не была ўказана, а частка заяўлена ў меншай колькасці.

У выніку 130 антыкварных крэслаў, шафаў, сталоў, старых кніг, 500 каталогаў антыкварных рэчаў, 46 рулонаў тканіны канфіскаваныя.

Папярэдне рэчы ацэнены ў 500 млн рублёў.

Спецыялістамі-мастацтвазнаўцамі праводзіцца экспертыза.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?