ГМКГА «Талака» ладзіць у гэтую пятніцу, 4 траўня, чарговую экскурсію «Горад, які знікае» — гэтым разам па старым раёне Гомеля — «Спасавай слабадзе». Экскурсія мае на мэце прыцягнуць увагу грамадскасці да лёса традыцыйнай драўлянай забудовы горада, якая, нягледзячы на архітэктурную, гістарычную і эстэтычную (а яшчэ і турыстычную) вартасць будзе поўнасцю зносіцца паводле новага генплана развіцця горада.

Магчыма гэта апошняя магчымасць убачыць на свае вочы стары Гомель пра які нашчадкам давядзецца ўжо толькі распавядаць.

Калі: 4 траўня а 17.30

Дзе: г. Гомель, збор ля галоўнага ўвахода ў цэнтральны парк

Кантакты: (44) 7494166, Яўген Меркіс

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0