З Мінска прыехалі Вялікі сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, выстаўка з Музея гiсторыi беларускай лiтаратуры i Музея Максiма Багдановiча, народны калектыў «Бяседа» і міністр культуры. З Вільні прывезлі выстаўку даваенных фатаграфій Баляславы і Эдмунда Зданоўскіх «Віленскія элегіі» фільмы Ёнаса Мекаса, джаз-канцэрт Вітаўта Лабуціса і Неды Малуновіч, а таксама правялі фолк-фестываль старажытных рамесных і кулінарных традыцый у Петрапаўлаўскай крэпасці. Знакавай падзеяй стала выстава «Сям’я Саўкі» ў Мармуровым палацы. Саўка, з-пад Ліды родам, цяпер вельмі адметны віленскі мастак. Мінчукі сябравалі з нашым горадам два дні (18–19), а віленчукі больш — ад 16 да 20 мая.

Была розніца ў арганізацыі: літоўскі кансулат у Пецярбургу надрукаваў праграму мерапрыемстваў, беларускі кансулат да не даўмеўся. У выніку віленскія культурныя акцыі збіралі больш публікі.

Пры нагодзе адбылася сустрэча прадстаўнiкоў беларускіх грамадскіх арганізацый Пецярбурга з міністрам культуры Беларусі.

Аўтар кнігі «Беларускі Пецярбург» Мікола Нікалаеў крытыкаваў культурную палітыку Аляксандра Лукашэнкі, прынамсі сказаў, што «узнагарода скандальна вядомага сярэдняй рукі маскоўскага спевака Кіркорава абясцэньвае вартасць вышэйшай узнагароды Беларусі — ордэна Францішка Скарыны».
Нагадаем, што доктар філалагічных навук Мікола Нікалаеў з’яўляецца хавальнікам кніг Скарыны ў Нацыянальнай бібліятэцы Расіі ў Санкт-Пецярбургу і аўтарам двухтамовіка «Гісторыя беларускай кнігі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?