У верасні гэтага года будуць запушчаныя тры новыя станцыі метро: «Грушаўка», «Міхалова» і «Пятроўшчына». Блогер Аляксандр Лычаўка расказвае і паказвае, у якім стане станцыі цяпер. А таксама спрабуе растлумачыць, куды нам трэба будзе ўваходзіць і адкуль выходзіць.
Станцыя «Грушаўка»
скрыжаванне
Гэта двухпралётная калонная станцыя, у дызайне якой будуць пераважаць прыродныя матывы. Мастакі ўжываюць словазлучэнне «позняе лета»: маўляў, пераважаць будзе
Пакуль на станцыі выкладзенае падлогавае пакрыццё і выкананае аздабленне ніжняй часткі сцен. У станцыі будзе толькі адзін вестыбюль: мяркуецца, што з боку друга краю станцыі пасажырапаток будзе вельмі слабым, вось і не сталі рабіць там выхад.
Выхады будуць зробленыя ва ўсе чатыры бакі ад скрыжавання праспекта Дзяржынскага і Шчорса. Другая група выхадаў размясцілася б бліжэй да праспекта Жукава (калі б была пабудаваная).
Дарэчы, метрабудаўнікам па дарозе ад «Грушаўкі» да наступнай станцыі «Міхалова» сустрэлася падземная рэчка, якую пакуль не ўдалося канчаткова перамагчы. Са столі пастаянна капае, а ў перагоне змантаваныя двое масіўных дзвярэй велічынёй ва ўвесь праём. Магчыма, калі раптам хлыне паток вады, можна будзе адсекчы бурную падземную рэчку ад астатняга метро.
Станцыя «Міхалова»
скрыжаванне
Тут праектавальнікі чамусьці таксама не ўгледзелі вялікага пасажырапатоку. Таму прадугледзелі адзін уваходны вестыбюль, які размесціцца ў сярэдзіне станцыі, — у перспектыве такая канструкцыя стане асновай для распрацоўкі тыпавых станцый метро.
Лесвіцы будуць спускацца на платформу ў яе цэнтральнай частцы. Такое рашэнне выкарыстанае на «Першамайскай», толькі там самі платформы размешчаны па баках ад шляхоў, а «Міхалова» будзе станцыяй больш звыклай канфігурацыі: калонная трохпралётная. Пераважная тэма афармлення — «халодны заход», або «зімовы заход». Мяркуючы па малюнках, нешта
Выхадаў на паверхню прадугледжана тры. Два — амаль насупраць крамы «На Уманскай» па абодва бакі ад праспекта. Трэці — да гандлёвага цэнтра Globo. Выхад у бок Globo пакуль у зачаткавым стане.
На гэтай станцыі — найменшы працэнт выкананых работ: над самой платформай яшчэ не скончанае перакрыцце, рэйкі не ўсюды замацаваныя бетоннай сцяжкай, а аздабленне прадстаўленае часткова пакладзенымі плітамі падлогі.
Станцыя «Пятроўшчына»
скрыжаванне
Нават старажылы забыліся, дзе менавіта тут праходзіў праспект: настолькі ўсё перакапана і перагароджана. Станцыя атрымаецца традыцыйнай аднаскляпеністай, а ў інтэр’еры будзе ўвасобленая тэма зімовай зорнай ночы.
На гэтай станцыі прадугледжана больш за ўсё выхадаў. Два з іх будуць выводзіць пасажыраў да «Макдоналдса» і новых дамоў, яшчэ два — да кінатэатра «Бярэсце» і ГЦ «Кірмаш». Адзін — да медуніверсітэта, адзін — да офісных і забаўляльных будынкаў па другі бок вуліцы Сямашкі.
І яшчэ тры — насупраць велізарнага будынка
Станцыя «Малінаўка»
Вядуцца работы па будаўніцтве трохпралётнай калоннай станцыі «Малінаўка», якая мае быць адкрытая ў 2013 годзе. Размесціцца яна на скрыжаванні