Дэбаты падчас перадвыбарнай кампаніі ў Грэцыі скончыліся сапраўдным пабоішчам у прамым эфіры. Нядаўна абраны дэпутат парламента ад ультраправай партыі «Залаты світанак» (Хрысі Аўгі) Іліас Касідыярыс не стрымаўся і замест аргументаў напаў на дзвюх жанчын.

У твар кандыдату ад левага блока СІРЫЗА ён плюхнуў вадой, а потым ударыў па твары іншую жанчыну, кандыдата ад Камуністычнай партыі.

«Урад асуджае агрэсіўны напад на Ліяну Канелі і Рэну Дору з боку дэпутата ад партыі „Залаты світанак“ Іліяса Касідыярыса — заявіў прадстаўнік грэцкага кабінета Дзімітрыс Цыодрас. — Мы расцэньваем гэта як напад на ўсіх дэмакратычна настроеных грамадзян. Дасягненнем нашай палітычнай культуры з’яўляецца тое, што перадвыбарчая барацьба праходзіць у рамках дэмакратычнага дыялогу. І гэта сапраўдная ганьба — выкарыстаць гвалт у якасці аргументу ў палітычным дыспуце».

Грэцкая пракуратура выдала ордэр на арышт Касідыярыса.
Ён страціў фармальны статус дэпутата і недатыкальнасць, бо парламент быў распушчаны з-за немагчымасці сфарміраваць урад. Новыя выбары прызначаныя на 17 чэрвеня.

Партыя «Залаты світанак» вядомая сваімі радыкальнымі і антысеміцкімі поглядамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?