Беларусь павялiчвае iмпарт высокатэхналагiчных тавараў з Расii. Аб гэтым заявiў прэм’ер‑мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi на пасяджэннi Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы ў Мiнску.

Ён падкрэслiў, што наша краiна iмпартуе з Расii рухавiкi, тэхналагiчнае абсталяванне i iншыя тавары, неабходныя для тэхпераўзбраення прадпрыемстваў. Расiйскiя кампанii прысутнiчаюць на буйных прадпрыемствах Беларусi, якiя праводзяць мадэрнiзацыю вытворчасцi. Яркiм прыкладам iнтэграцыйнага супрацоўнiцтва Беларусi i Расii Сяргей Сiдорскi назваў рэалiзацыю праекта па стварэнню завода газетнай паперы ў Шклове, дзе будзе ўстаноўлена высокатэхналагiчнае расiйскае абсталяванне.

Прэм’ер‑мiнiстр таксама адзначыў, што на рынку Беларусi актыўна працуюць расiйскiя кампанii, якiя рэалiзуюць прадукты харчавання. Сальда гандлю харчовымi таварамi ў студзенi гэтага года ў Беларусi было на карысць Расii i склала плюс $25,4 млн.

Беларускi прэм’ер асаблiва падкрэслiў, што ў Саюзнай дзяржаве ўдалося захаваць адкрытымi гранiцы. Пры гэтым ён таксама нагадаў, што праз тыдзень уступiць у дзеянне пагадненне памiж Беларуссю i Расiяй аб сацыяльным забеспячэннi грамадзян. У сваю чаргу Расiя гатова будаваць унiверсальныя рыначныя адносiны з Беларуссю, заявiў старшыня Урада Расiйскай Федэрацыi Мiхаiл Фрадкоў на адкрыццi пасяджэння Савета Мiнiстраў Саюзнай дзяржавы.

«З расiйскага боку прысутнiчае цвёрды настрой на прыняцце па‑ слядоўных захадаў, якiя дадуць магчымасць вывесцi адносiны памiж Беларуссю i Расiяй на якасны ўзровень», — сказаў ён. Адной з ключавых умоў гэтага з’яўляецца ўмацаванне эканамiчнага фундамента ва ўмовах пераходу дзвюх краiн на ўнiверсальныя рыначныя адносiны, дадаў Мiхаiл Фрадкоў.

Дасягнутыя ў пачатку гэтага года дамоўленасцi маюць менавiта такую накiраванасць, лiчыць ён. Iх рэалiзацыя стане дадатковым iмпульсам працэсаў стварэння адзiнай эканамiчнай прасторы i саюзнага будаўнiцтва ў цэлым, дадаў прэм’ер‑мiнiстр Расii.

На пасяджэнні падпiсана мiжурадавае пагадненне аб мерах па развiццю гандлёва‑эканамiчнага супрацоўнiцтва памiж Беларуссю i Расiяй, пагадненне аб умовах паставак беларускага цукру на расiйскi рынак на 2007—2008 гады, пратакол аб парадку спагнання ўскосных падаткаў пры экспарце/імпарце паслуг і многія іншыя дакументы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?