Ніжняя палата парламента Парагвая распачала працэдуру імпічменту прэзідэнта Фернанда Луга.

Зараз усё залежыць ад Сената. Ад таго, як ён прагаласуе, будзе залежаць, ці сыдзе прэзідэнт Парагвая ў адстаўку.

«Для маёй адстаўкі няма ніякіх прычын — ні юрыдычных, ні палітычных», — пракаментаваў Луга.

На мінулым тыдні ў выніку сутыкненняў паміж паліцыяй і беззямельнымі сялянамі ў Парагваі загінулі 17 чалавек, дзясяткі атрымалі раненні. Менавіта гэты інцыдэнт і паслужыў падставай для разгляду парламентам адстаўкі прэзідэнта.

***

У Беларусі, згодна з Канстытуцыяй, таксама адправіць прэзідэнта ў адстаўку можа толькі верхняя палата парламента — сенат. Разгледзеўшы вылучанае палатай прадстаўнікоў абвінавачванне супраць прэзідэнта ў здзяйсненні дзяржаўнай здрады ці іншага цяжкага злачынства. Пры наяўнасці падстаў большасць не менш за 2/3 галасоў ад поўнага складу прымае рашэнне пра змяшчэнне прэзідэнта з пасады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0