Беларусь выконвае ў поўным аб’ёме і своечасова свае абавязацельствы па разліках за імпарт газу і электрычнай энергіі ў адпаведнасці з кантрактамі.
Аб гэтым заявіў сёння першы віцэ-прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка ў палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

«Гэта стала магчымым дзякуючы праведзенай рабоце і падпісанню ў 2011 годзе пагаднення ў рамках АЭП аб адзіным рынку нафты і нафтапрадуктаў і аб парадку фарміравання цэн і тарыфаў на транспарціроўку прыроднага газу», — адзначыў Уладзімір Сямашка. Згодна з гэтымі дакументамі, цана на граніцы на імпартуемы газ у 2012 годзе склала $165,6 за 1 тыс.куб.м. Гэта ніжэй за сярэднегадавы ўзровень 2011 года, калі цана складала па году $263,5. Гэта таксама практычна ў два разы ніжэй за прагназуемыя на бягучы год цэны — $330–340 за 1 тыс.куб.м, у выпадку не падпісання міжурадавых пагадненняў.

Уладзімір Сямашка таксама адзначыў дынамічнае на працягу апошніх 6 гадоў развіццё беларускай энергасістэмы, мадэрнізацыю дзеючых і будаўніцтва новых энергетычных аб’ектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?