The New York Times запусціла кітайскамоўную версію свайго вэб-сайта, каб падключыцца да найбуйнейшага рынку інтэрнэту ў свеце.

Газета паведамляе пра тое, што партал накіраваны на «адукаваных, багатых грамадзян свету" сярэдняга класа ў Кітаі, нягледзячы на заклапочанасць з нагоды строгага кантролю Кітая і цэнзуры анлайн-кантэнту.

Аднак, як піша газета, яна будзе прытрымлівацца сваіх журналісцкіх стандартаў.

"Мы не прыстасоўваем яе да патрабаванняў кітайскага ўрада, таму мы не працем, як кітайская СМІ", -- паведаміў Джозэф Кан.

У Кітаі больш за 500 мільёнаў інтэрнет-карыстальнікаў і іх колькасць будзе павялічвацца.

Паколькі ўсё больш і больш людзей атрымліваюць доступ да Інтэрнэту, кампаніі зацікаўленыя ў прыцягненні патэнцыйных спажыўцоў.

У выніку, он-лайн прыбыткі ад рэкламы ўзрастаюць для інтэрнэт-фірмаў.

Раней у гэтым годзе Baidu -- найбуйнейшы інтэрнэт-пошукавік Кітая – паведаміў аб скачку прыбыткаў ад рэкламы больш чым на 80% у 2011 годзе.

The New York Times паведаміла, што спадзяецца, што кітайскамоўны партал дапаможа ёй перахапіць прыбытковы рынак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?