Зьміцер Дашкевіч пераведзены ў іншы атрад і накіраваны працаваць на лесапільны ўчастак. Пра гэта бацькі актывіста даведаліся зь ягоных апошніх лістоў дамоў. Маці Дашкевіча Вольга занепакоена станам здароўя сына, паколькі цяжкія працы юнаку забаранілі дактары. Бацька актывіста Вячаслаў Дашкевіч зьвяртае ўвагу на тое, хто ініцыяваў перавод сына ў іншы атрад.

“Быццам бы чэкісты прачыталі ў інтэрнэце, што яму там дужа вольна жывецца і загадалі адміністрацыі калёніі, каб яго перавялі на самую цяжкую працу, і яго перавялі. Нейкія бярвеньні адкатваць ці перакатваць, ня ведаю. І яшчэ піша, што ўсіх, хто яго падтрымлівае, а такіх там нямала, у ізалятар садзяць”.

Нагадаю, Зьміцер Дашкевіч асуджаны на паўтара году за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, ён адбывае пакараньне ў Шклоўскай калёніі. За час знаходжаньня ў турме на лідэра “Маладога фронту” наклалі чатыры дысцыплінарных пакараньні, што зьменьшыла ягоныя шанцы на датэрміновае вызваленьне праз амністыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?