Ратавальнікі дапамаглі гамяльчанцы злавіць павука-птушкаеда, які ўцёк з акварыума.

Паведамленне аб тым, што ў кватэры жыхаркі Гомеля знаходзіцца павук-птушкаед, паступіла ў МНС вечарам 28 жніўня. Насякомае збегла з акварыума, у якім яго трымалі гаспадары.

Жанчына самастойна не здолела знайсці і злавіць павука. Пры гэтым у доме знаходзілася маленькае дзіця.

Ратавальнікі, якія прыбылі на месца, злавілі павука і змясцілі яго назад у акварыум. Ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?