Раскрыты сакрэт паспешнага вяселля Джэніфер Эністан і сцэнарыста Джасціна Тэру.
Пра гэта прагаварылася Нэнсі Доў — мама вядомай актрысы, узрадаваная тым, што хутка стане бабуляй.
Аднак факты кажуць пра іншае.
Па-першае, ніякай спешкі няма — дата вяселля прызначаная на канец года.
Па-другое, тыдзень таму Джэніфер агалялася на здымках фільма, і ніякай цяжарнасці не было заўважана.
І па-трэцяе, перш чым прымаць на веру словы маці Джэніфер Эністан, трэба ведаць пра яе адносіны з дачкой. Джэніфер і Нэнсі не размаўляюць ужо шмат гадоў. Акторка не можа дараваць маці празмернай крытыкі ў дзяцінстве, а таксама аўтабіяграфічную кнігу «Ад Маці і Дочкі да Сяброў», якая змяшчае інфармацыю не для ўсіх.
Так што, даведаўшыся пра цяжарнасць, Джэніфер наўрад ці паспяшалася б узрадаваць маці.
limon.ee
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ