Прэм’ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў сустрэўся з заснавальнікам сацыяльнай сеткі Facebook Маркам Цукербергам і атрымаў у падарунак футболку з адрасам сваёй старонкі ў гэтай сацыяльнай сетцы.

Мядзведзеў і Цукерберг абмеркавалі пытанні захавання аўтарскіх правоў у інтэрнэце.

На думку кіраўніка расійскага ўрада, мае права на існаванне ідэя «дазволіць самому ўладальніку аўтарскіх правоў вызначаць межы абароны гэтага права».

Заснавальнік Facebook заўважыў, што яго кампанія «з поўнай сур’ёзнасцю ставіцца да абароны аўтарскіх правоў», ужываючы для іх абароны розныя метады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?