Бідзіна Іванішвілі, будучы прэм’ер-міністр Грузіі і лідар кааліцыі, якая атрымала перамогу на парламенцкіх выбарах — зноў атрымае грузінскае грамадзянства, якога яго пазбавілі ў 2011 г.
Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі падпісаў указ аб вяртанні грамадзянства Іванішвілі. Дакумент уступіць у сілу, калі Францыя спыніць грамадзянства палітыка ў сваёй краіне, паведаміла ў аўторак
Іванішвілі пазбавілі грамадзянства неўзабаве пасля таго, як ён заявіў пра намер стварыць партыю і ўдзельнічаць у выбарах.
Афіцыйнай прычынай пазбаўлення грамадзянства стала атрыманне ім грамадзянства Францыі, але апазіцыя палічыла гэтае рашэнне палітычна матываваным.
Апазіцыйная кааліцыя «Грузінская мара», якую ўзначальвае Іванішвілі, набрала 54,85% галасоў на парламенцкіх выбарах 1 кастрычніка, атрымаўшы 83 месцы ў парламенце.
0
0
0
0
0
0