Упершыню за гісторыю фэсту яго мерапрыемствы пройдуць не толькі ў Віцебску, але і на сцэнічных пляцоўках у Гродне, Мінску, Бабруйску і Маладзечне.
«Фестываль — значная культурная падзея Беларусі. Ён стаў стартавай пляцоўкай для адкрыцця новых імёнаў і платформай для развіцця сучаснага харэаграфічнага мастацтва», — адзначыў падчас цырымоніі адкрыцця намеснік міністра культуры Беларусі Тадэвуш Стружэцкі.
У гэтым конкурсе возьме ўдзел 45 пастановак, а ўсяго было даслана 92 творы. Змагацца за прызнанне Віцебска будуць калектывы з Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Швейцарыі, Эстоніі і Японіі, а таксама шэраг міжнародных праектаў, у якіх удзельнічаюць прадстаўнікі Італіі, Кіпра, Кітая, Тайваня і Германіі.
Міжнароднае журы юбілейнага конкурсу ўзначаліў народны артыст СССР, вядомы харэограф Уладзімір Васільеў, а ў склад судзейскай камісіі ўвайшлі Сюзан Лінк (Германія), Эліс Дор Коэн (Ізраіль), Пол Джонсан (Ірландыя), Вэндзі Перон (ЗША), Раду Паклітару (Украіна).
У першы дзень фэсту на канцэрце адкрыцця віцебскага гледача парадавалі Чалябінскі тэатр сучаснага танца, тэатр «HeadFeedHands» з Кёльна, тэатр сучаснай харэаграфіі «Кіеў