Як паведамілі ў ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 27 лістапада каля 19.40 на 44-м кіламетры МКАД паміж Даўгінаўскім трактам і вёскай Зацень кіроўца аўтапоезда з літоўскімі нумарамі, рухаючыся ў напрамку праспекта Пераможцаў, сутыкнуўся з аўтамабілем «Сітраэн Ксара».
Легкавы аўтамабіль пасля ДТЗ застаўся ў 3-й паласе, а фура з’ехала.

На месца ДТЗ выехаў экіпаж супрацоўнікаў ДПС ДАІ Цэнтральнага РУУС, які, каб пазбегнуць наступных аварый, пазначыў месца здарэння патрульным аўто з уключанымі пробліскавымі маячкамі за 40–50 метраў з-за «Сітраэнам».

У той час, калі інспектар ДПС знаходзіўся на праезнай часткі і прыступіў да пазначэння месца ДТЗ, ён пачуў віскат тармазоў і ўбачыў, як «КІА» перамяшчаецца з 3-й у 2-ю паласу, каб пазбегнуць сутыкнення з патрульным аўтамабілем.
Пры гэтым «КІА» урэзаўся яшчэ і ў «Фальксваген Пасат», які раскруціўся на праезнай часткі, і ўрэзаўся ў патрульны аўтамабіль.

У выніку ДТЗ ніхто не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?