Гадавіна сьмерці славенскага песьняра Франсэ Прэшэрна, 8 лютага, адзначаецца як нацыянальнае сьвята паэзіі і зьяўляецца выходным днём.

Пакуль мы спрачаемся, ці варта перакладаць па-беларуску «Гары Потэра», у славенскіх кнігарнях у дадатак да яго можна набыць процьму перакладаў сучасных і старажытных твораў. У двухмільённай Славеніі ладзіцца безьліч фэстываляў. Славенія спазнае для сябе Эўропу, а Эўропа зьдзіўляецца Славеніі.

Пасьля абвяшчэньня незалежнасьці ў 1991-м славенцы не сумняваліся ў сваёй прыналежнасьці да Эўропы. Цяпер, стоячы адной нагой у ЭЗ, яны прыемна заклапочаныя пошукам месца ў супольнай эўрапейскай прасторы. І дзейсным сродкам абазначэньня «пасаду між народамі» выступае культура. Вось і Міжнародная літаратурная сустрэча паэтаў, пісьменьнікаў і эсэістаў «Віленіца» — падзея ў вялікай ступені іміджавая. І каб ня толькі сябе паказаць, але й іншых да таго заахвоціць.

Заснаваны пры канцы 80-х фэст спачатку меў дысыдэнцкі акцэнт і праходзіў у адной з самых глыбокіх альпійскіх пячор, ад якой і атрымаў назву. Хто-ніхто з арганізатараў першых сустрэч, у часе якіх, на фоне агоніі імпэрый, абмяркоўваўся лёс Сярэдняй Эўропы, вінаваціць сучасную «Віленіцу» ў спаўзаньні да ўзроўню культурнага турызму. Творцы даўно не абмяжоўваюцца пячорай, якая стала хутчэй сымбалем.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Андрэй Чык

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0