Аднавіўся выхад газэты «Навіны БНФ»

Тры з паловай гады Партыя БНФ была калі не бяз голасу, дык, прынамсі, без мэгафону — менавіта на столькі расьцягнуўся перапынак у выхадзе газэты «Навіны БНФ». І вось, на лютаўскім сойме Фронту партыйцаў чакала прыемная неспадзяванка — акуратныя стосы сьвежанадрукаваных нумароў газэты. Маўляў, частуйцеся, калі ласка!

Газэтны прадукт фронтаўскай журналістыкі атрымаўся дастаткова пажыўны, ня гледзячы на спартанскі памер інфармацыйнай порцыі (восем палосаў штомесяц). З цукрам у выглядзе прапаганды партыйных ідэяў не перабралі, зь перцам у выглядзе вострай крытыкі рэжыму — таксама. Усяго ў меру.

Большасьць твараў — маладыя, але ўжо добра знаёмыя. Бачна: маладафронтаўскае пакаленьне аперылася, апранула пінжакі з гальштукамі. Выбіваецца з шэрагу хіба што Рыгор Барадулін у сваёй скураной камізэльцы — «Навіны БНФ» віншуюць яго з 70-годзьдзем.

Поўны варыянт чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі газэты "Наша Ніва"

Алесь Кудрыцкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0