Штогадовы метэарытны паток Гемініды ў ноч з чацвярга на пятніцу дасягнуў піку ў заходняй частцы паўночнага паўшар’я.

Радыянт патоку (вобласць нябеснай сферы, што з’яўляецца крыніцай метэораў) знаходзіцца побач з Кастарам — найярчэйшай зоркай сузор’я Блізнятаў.

Чакаецца, што можна будзе назіраць за дзясяткамі «падаючых зорак», паток якіх будзе добра бачны дзякуючы маладзіку, што робіць неба цямнейшым.
Астраномы кажуць, што кожную гадзіну на Зямлю будзе падаць у сярэднім некалькі дзясяткаў зорак.

Метэарытны дождж адбываецца штогод, калі Зямля перасякае шлях астэроіда пад назвай 3200 Фаэтон.

Астэроід пакідае за сабой след са скалістых абломкаў, якія рухаюцца ў космасе з хуткасцю 35 км у секунду. Пры праходжанні каля Зямлі абломкі згараюць у атмасферы, пакідаючы прыгожы след.

Паводле звестак Міжнароднай арганізацыі метэораў, у паўднёвым паўшар’і з’яўлення Радыянта варта чакаць каля апоўначы па мясцовым часе.

«Тыя, хто не ляжа спаць гэтай ночы [ў паўночным паўшар’і], убачаць Радыянт амаль проста над галавой, і можна будзе глядзець у любым кірунку і бачыць метэарытны дождж»,
— сказаў Бі-бі-сі Роберт Мэсі з Каралеўскага астранамічнага таварыства.
«Выйдзіце на вуліцу, захутайцеся добра, уладкуйцеся ў зручным крэсле, расслабцеся і атрымлівайце асалоду ад прыгожага відовішча», — дадаў астрафізік.

«У гадзіну можа быць 30 метэораў, можа быць і 100. Але гэта толькі сярэднія лічбы.

Можа здарыцца так, што на працягу 10 хвілін вы нічога не ўбачыце, а ў наступныя 10 хвілін ўбачыце 30».

Гемініды менш вядомыя па параўнанні з іншымі штогадовымі метэорнымі патокамі, такімі, напрыклад, як Персеіды, паколькі назіраць за імі часта перашкаджае характэрнае для снежня пахмурнае надвор’е.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?