15.12.2012 / 17:53

Зміцер Дашкевіч: «Сяджу ў камеры, дзе бачылі прывідаў» 2

Палітвязня ў гарадзенскай турме нядаўна наведаў адвакат.

Пра гэта Наста Палажанка, нявеста палітвязня Зьмітра Дашкевіча, расказала радыё «Свабода». «Самае галоўнае, што ў яго ў парадку настрой. Ён дастаткова бадзёры і вясёлы, што мяне вельмі абрадавала. З нечага цікавага, што ён распавёў — гісторыя пра прывіды. Ён пра гэтую гісторыю і ў апошнім лісце згадвае. Сутнасць у тым, што хтосьці, альбо з турэмшчыкаў, альбо з арыштантаў, ён не ўказвае, у яго запытаўся, ці не бачыць ён прывідаў у сваёй камеры. Ён адказаў, што не бачыў. На гэта яму расказалі, што ўсе, хто сядзеў да яго ў гэтай камеры, скардзіліся на прысутнасць там прывідаў. І ён цяпер жартуе, што яго, відаць, пасадзілі адмыслова ў гэтую камеру для наладжвання сувязі з іншым светам. Жартуе, што, відаць, мала яшчэ адсядзеў, бо сувязь не наладжваецца».

Наста Палажанка мяркуе, што скаргі на прывідаў, якія гучалі ад былых вязняў, можна патлумачыць дрэннымі ўмовамі менавіта ў гэтай камеры.

«Вялікая вільгаць, холад, вось людзі і прыдумляюць прывідаў, каб перавесціся ў лепшую камеру».
Што да Зьмітра Дашкевіча, паводле Насты Палажанкі, ён дэманструе вялікую маральную моц і не скардзіцца ані на ўмовы, ані на «прыдуманых прывідаў».

0
Z / Адказаць
16.12.2012 / 11:28
Что ни новость про Дашкевича, всюду - "невеста" Палажанка. Как "мисс" или "миссии". Почему просто не написать ФИО. Утверждает статус? А нам,читателям, что с того?
0
Алесь К / Адказаць
16.12.2012 / 21:55
Z чытай сваю "совбелию".
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру