Гэта быў хлопец, які праходзіць тэрміновую службу ў войску. Як паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін, допыт адбыўся 16 снежня і цягнуўся цэлыя 4 гадзіны. Ён адзначае, што хлопец у войску не хаваў сваіх рэлігійных перакананняў. Але ўсё роўна для яго гэты быў вялікі стрэс.

У навабранца распытвалі, з якімі краінамі ў царквы ёсць сувязі, хто такі Сяргей Луканін, адкуль у «Новага жыцця» грошы.

Луканін заўважае, што «мы нічога не хаваем: грошы ў нас толькі ад нашых вернікаў».

Юрыст называе сябе публічный асобай і не думае, што інфармацыі пра яго няма ў спеслужбаў, каб пра гэта распытваць верніка царквы. У дадатак, ён упэўнены, што яго тэлефон праслухоўваецца. Луканін паведаміў, што падобныя размовы / допыты са спецслужбамі адбываюцца перыядычна ў пастараў і вернікаў.

Пратэстанцкая царква «Новае жыццё» знаходзіцца ў Мінску. Яна трапляла некалькі разоў у навіны праз тое, што ўлады спрабавалі забраць будынак царквы. пачалося тое ў 2006 годзе, калі многія вернікі гэтай царквы ўдзельнічалі ў Плошчы. Апошні раз патрабаванне вызваліць будынак паступала ў канцы лістапада. Але праз тыдзень мінскія ўлады адмовіліся ад сваіх прэтэнзій.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?